«Бобруйскому курьеру» не даюць інфармацыі

2010 2010-04-06T15:14:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bk.jpg

Недзяржаўнае выданне ўсё часцей сутыкаецца з адмовамі ў інфармацыі ад прадстаўнікоў дзяржаўных установаў. Паводле галоўнага рэдактара газеты, строгае ўказанне на гэты конт паступіла прадстаўнікам ведамстваў з Бобрускага гарвыканкама. Пад забарону трапіла нават інфармацыя пра прафілактыку дарожна -транспартных здарэнняў і надзвычайных сітуацый.
«Бабруйскія ўлады адмаўляюць нашым чытачам у праве валодаць грамадска значнай інфармацыяй. Яе таму і прадастаўляюць рэдакцыям газет, каб дапамагчы папярэдзіць няшчасныя выпадкі», — выказаўся ў гутарцы з прэс-службай БАЖ рэдактар газеты «Бобруйский курьер» Анатоль Санаценка.

Па словах рэдактара, такая забарона існавала і раней, але дагэтуль бабруйскія сілавікі «часткова ігнаравалі яго», спасылаючыся на свой абавязак прафілактыкі здарэнняў і надзвычайных сітуацый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international