viasna on patreon

У Бабруйску парушаюцца ўсе канстытуцыйныя правы.

2005 2005-12-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 сьнежня ў судзе Першамайскага раёну г. Бабруйска прайшоў другі разгляд адміністратыўнай справы маладафронтаўцаў Дзяніса Буйніцкага і Сяргея Лацінскага.
Як паведаміў прадстаўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” у Бабруйску Ігар Ходзька: “На гэты раз працэс быў адкрыты, але судзілі хлопцаў за тое, за што яны ўжо былі асуджаныя. Іх судзяць па другім коле. На гэты раз іх абвінавацілі ў выкарыстаньні незарэгістраванай сімволікі. Пратаколы пра выкарыстаньне бел-чырвона-белага сьцяга быў складзены не ў дзень затрыманьня, а праз два тыдні. Але суд быў перанесены на 19 сьнежня ў сувязі з тым, што суддзя Тарабуева вырашыла выклікаць у якасьці сьведкаў магілёўскіх АМАПаўцаў”.
Нагадаем, што Дзяніс Буйніцкі і Сяржук Лацінскі былі затрыманыя 22 кастрычніка падчас рок-канцэрту 'Рок за баброў' за тое, што разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг,
на маладафронтаўцаў быў складзены пратакол па артыкуле 156 КаАП - дробнае хуліганства. Першы адміністратыўны працэс над маладафронтаўцамі адбыўся 24 кастрычніка ў Бабруйскім ІЧУ (ізалятар чсовага ўтрыманьня). Працэс быў закрыты, на яго не пусьцілі ні праваабаронцаў, ні журналістаў, Па выніках суда маладафронтаўцы Дзяніс Буйніцкі і Сяргей Лацінскі былі арыштаваныя на 2 сутак.

Закрыты адміністратыўны працэс – адно з вынаходніцтваў сучаснай беларускай судовай сістэмы. Паводле арт. 229 КаАП 'справа пра адміністратыўным правапарушэньні разглядаецца адкрыта. Нідзе ў Кодэксе аб Абміністратыўных правапарушэньнях не сказана, што адміністратыўныя справы могуць разглядацца ў ізалятары часовага ўтрыманьня без допуска прадстаўнікоў грамадства.
Судзіць людзей за адно і тое ж па два разы па розных артыкулах – яшчэ адно вынаходніцтва сучаснай судовай сістэмы ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства