Актывіста Яўгена Якавенку зрабілі “ўхілістам” і будуць судзіць

2010 2010-04-06T14:10:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Справу па ўхіленьні ад вайсковага прызыву актывіста “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Яўгена Якавенкі перадалі ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля. Аб гэтым ён даведаўся сёньня, калі атрымаў ліст з мясцовай пракуратуры.

Раней апазіцыянера абвінавацілі па ч. 1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і 22 сакавіка дапыталі ў АУС Цэнтральнага раёна Гомеля . Мерай стрыманьня была вызначаная  падпіска аб нявыездзе.

Аб узбуджэнні крымінальнай справы Якавенку паведамілі 19 сакавіка ў АУС Цэнтральнага раёна Гомеля, куды грамадскага актывіста выклікалі па позве. Раней Якавенка прыцягваўся судом Савецкага раёна да адміністрацыйнай адказнасці за няяўку ў ваенкамат па позве - 11 лютага ён быў аштрафаваны на пяць базавых велічынь. Але 13 сакавіка Гомельскі абласны суд скасаваў дадзенае рашэнне райсуда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international