Баранавіцкая пракуратура ізноў ухіляецца ад прамога выканання сваіх абавязкаў

2010 2010-04-06T12:00:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў чарговую адпіску з баранавіцкай пракуратуры за подпісам І.Л.Палыка. Пракурор горада па сутнасці заявы традыцыйна нічога не сказаў, а паведаміў заяўніку, што накіраваў яго зварот на 3-х лістах з дадаткам копій дакументаў (усяго 17 лістоў) для праверкі начальніку ГАУС падпалкоўніку Герасімовічу В.В.

28 cакавіка назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў свае заявы ў баранавіцкую пракуратуру і Цэнтральную камісію. У гэтых заявах ён звярнуў увагу пракуратуры на вялікую колькасць злоўжыванняў і парушэнняў выбарчага заканадаўства Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй. Сяргей Гоўша да сваёй заявы прыклаў 10 копій дакументаў, якія сведчылі аб недабрасумленнасці выбарчай камісіі пры праверцы падпісных лістоў. Нагадаем, што толькі ў апазіцыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты - Віктара Мезяка, Віктара Цяпіна, Галіны Ярашэвіч, Мікалая Чарнавуса, Дзмітрыя Аўгуста, Рыгора Грыка - камісія выявіла “памылкі” ў падпісных лістах і прадставіла “адказныя заявы” выбаршчыкаў аб парушэннях гэтымі асобамі Выбарчага кодэкса. Прычым падобнай “праверцы” падлягалі толькі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў. Але незарэгістраваныя кандыдаты не разгубіліся і за вельмі кароткі час прадставілі свае дакументы аб тым, што пры праверцы падпісных лістоў сябры камісіі дзейнічалі абманным і правакацыйным чынам. Такія доказы сабралі незарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты Дзмітрый Аўгуст (5 заяваў), Мікалай Чарнавус (6 заяваў) і Рыгор Грык (5 заяваў).

Сыходзячы з гэтага, назіральнік Сяргей Гоўша прасіў пракуратуру горада:

1) правесці праверку падпісных лістоў і подпісаў у тых грамадзянаў горада, чые “заявы” прадставіла камісія і якія нібыта адмовіліся ад уласнаручнага прастаўлення даты ў падпісных лістах Мікалая Чарнавуса, Рыгора Грыка, Віктара Цяпіна, Галіны Ярашэвіч, Віктара Мезяка, Дзмітрыя Аўгуста, а таксама з прыцягненнем адпаведных спецыялістаў правесці почырказнаўчую экспертызу дакументаў;

2) прыняць адпаведнае прававое рашэнне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні падчас выбараў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт.64) і Выбарчага кодэкса РБ згодна з арт.49 ВК;

3) абавязаць тэрытарыяльную камісію перагледзець сваё незаконнае рашэнне і правесці рэгістрацыю вышэйпералічаных кандыдатаў у дэпутаты.

Прыкра, але прыходзіцца канстатаваць, што Баранавіцкая пракуратура чарговы раз ухілілася ад прамога выканання сваіх абавязкаў і перакладае іх на іншыя дзяржаўныя структуры. За ўвесь час перадвыбарчай дзейнаці пракуратура ні разу не адказала па сутнасці справы і не прыцягнула парушальнікаў закону да адказнасці. На гэты раз яна паведаміла назіральніку, што яго зварот у часцы падробкі дакументаў Баранавіцкай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй па выніках праверкі дакладнасці подпісаў на падпісных лістах у падтрымку асобаў, вылучаных у якасці кандыдатаў у дэпутаты, ёю накіраваны для правядзення праверкі ў парадку арт.174 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у Баранавіцкі ГАУС.

Такую ж заяву аб парушэннях выбарчага закону з боку Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй Сяргей Гоўша накіраваў і ў Цэнтральную камісію. Ён прапанаваў прызнаць працу Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі непрафесійнай, парушаючай Канстытуцыю, распусціць яе і назначыць новыя выбары тэрытарыяльнай камісіі. У адказе (ад 05.04.2010г. № 01-12/Г-111) за подпісам Лідзіі Ярмошынай паведамляецца, што матэрыялы, якія даслаў Сяргей Гоўша, перададзены ў абласную выбарчую камісію для праверкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international