Выкарыстаньне “адміністратыўнага рэсурсу” ў Брэсьце

2003 2003-02-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у Брэсцкі гарадзкі савет Валюшыцкі В.І., нягледзячы на пракурорскае папярэджаньне “аб недапушчальнасьці прыцягненьня ў працоўны час падначаленых яму, як дырэктару ААТ “Брэсцкі ЦУМ” работнікаў да дзейнасьці, якая спрыяе ягонаму абраньню”, працягвае дадзеную практыку:
1. 24 лютага 2003 году ў памяшканьне па месцы знаходжаньня юрыдычнай адрэсы Брэсцкага абласнога аддзялення Г/А “Праваабарончы цэнтр “Вясна” пазванілі гр-не Дзеркач М.М. і Серыкава Н.Я., якія прадставіліся “членамі ініцыятыўнай группы кандыдата ў дэпутаты Валюшыцкага…”, аб чым дадаткова сьведчылі ідэнтыфікатары ў іх на грудзях, і ўручылі “Передвыборные программы” кандыдата сябрам “Вясны” і жыхарам суседніх кватэр. У прыватнай гутарцы яны прызналіся, што працуюць у “ЦУМе”, а Валюшыцкі -- іх дырэктар. Таго, што “ініцыятыўвныя групы” на этапе перадвыбарчай агітацыі не прадугледжаныя дзеючым выбарчым заканадаўствам, яны ня ведалі.
2. Вечарам 24 лютага ў БрААГА «ПЦ «Вясна» зьвярнуліся выбаршчыкі, якія паведамілі, што ў горадзе разьвешаныя ўлёткі кандыдата Валюшыцкага без выходных дадзеных. Пры прыбыцьці на месца, у той жа «ЦУМ», старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення «Вясны» і некалькі грамадзян зьвярнуліся да міліцыянера, які там забясьпечвае грамадзкі парадак, з патрабаваньнем скласьці пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, прадугледжанным ч. 3 арт. 172 «Распаўсюджаньне друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных». Праз дзьве гадзіны, ўжо пасьля закрыцьця крамы, да «ЦУМу» прыбыў участковы інспектар Ленінскага РАУС ст/л-т міліцыі Капылоў Я.У.. У адначасьсе ў тым сама месцы зьявіліся яшчэ 3 асобы. Галоўную ролю іграў Сяргей Дзяжурка, які ў прысутнасьці інспектара паведаміў, што гэта ён асабіста надрукаваў у выканкаме і вывесіў плакаты, што мы можам пісаць да пракурора, а ён гатовы заплаціць штаф…

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international