Канфлікт сярод заснавальнікаў "Свободных новостей": газета на мяжы знікнення (паведамленьне прэс-службы Беларускай Асацыяцыі Журналістаў”).

2002 2002-08-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21-га жніўня ўвечары з офісу рэдакцыі мінскай прыватнай газеты "Свободные новости" была вынесеная частка абсталявання, што належала аднаму з сузаснавальнікаў газеты, беларускаму прадпрымальніку Сяргею Атрошчанку. Напярэдадні ў той жа дзень ён заявіў, што прыпыняе выхад выдання з прычыны ягонае стратнасці, звальняе з пасады галоўнага рэдактара Аляксандра Уліцёнка і блакуе рахунак газеты.
Тры іншыя сузаснавальнікі "Свободных новостей" сцвярджаюць, што адзінаасобнае прыняццё С.Атрошчанкам такога рашэння паводле арт.9 Грамадзянскага кодэксу з'яўляецца парушэннем іх правоў. У адпаведнасці з Законам аб друку, выхад выдання можа быць прыпынены толькі ў выпадках, прадугледжаных статутам рэдакцыі або дамовай паміж заснавальнікамі і рэдакцыяй. Дамова паміж заснавальнікамі і рэдакцыяй газеты "Свободные новости" прадугледжвае права заснавальнікаў прыпыніць дзейнасць рэдакцыі ў выпадку грубага парушэння рэдакцыяй заканадаўства аб друку. Галоўны рэдактар выдання Аляксандр Уліцёнак сцвярджае, што з часу ўключэння С. Атрошчанкі ў склад заснавальнікаў рэдакцыя газеты грубых парушэнняў заканадаўства аб друку не рабіла.
Сёння ж у канфлікт паміж заснавальнікамі газеты ўцягнулася Міністэрства інфармацыі. Міністр інфармацыі Міхаіл Падгайны афіцыйна паведаміў выдавецтва "Беларускі дом друку" аб прыпыненні выпуску газеты. На думку юрыстаў Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ, удзел міністэрства у спрэчцы паміж заснавальнікамі на пазіцыях аднаго з бакоў супярэчыць беларускаму заканадаўству і можа разглядацца як умяшальніцтва ў прыватныя справы.
"Свободные новости" - штотыднёвік, заснаваны ў 1991 годзе. Выходяць накладам 36 тыс. асобнікаў. У 2002 годзе атрымалі прэстыжную ўзнагароду нямецкага фонда "Zeit"- "маладая прэса Усходняй Еўропы".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international