Выступленне кандыдатаў па правадному радыё застаецца па-за ўвагай гарадскога насельніцтва

2010 2010-04-05T17:01:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radyjo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў маюць права на адзін бясплатны выступ праз мясцовае дзяржаўнае радыёвяшчаньне. Час такога выступу – да 5 хвілінаў.

Асноўная маса сельскага насельніцтва мае радыёкропку і нават ведае, у які час можна паслухаць мясцовыя навіны. У гарадах жа выступы кандыдатаў па правадным радыё можна прыраўняць да тэхналёгіі ўчорашняга дня. Кандыдаты, якія вылучаюцца ў гарадах, страчваюць вялікую колькасць патэнцыйных выбаршчыкаў, таму што правадное радыё амаль выйшла са сферы бытавога ўжытку. Зараз многія маладыя людзі нават ня ведаюць, што існуе радыёкропка. А больш сталае насельніцтва калі і ведае, то ўжо амаль не карыстаецца радыёкропкай.

Нават калі выбаршчыкі хочуць паслухаць выступленне кандыдата ў дэпутаты па іх акрузе, то ня ведаюць, а якой гадзіне ён выступае, таму што складана знайсці праграмму радыёперадач.  Такім чынам, кандыдаты маюць заканадаўчае права скарыстацца дзяржаўным радыёвяшчаннем і данесці сваю перадвыбарчую праграму да выбаршчыкаў, але ж сучасная непапулярнасць гэтага віду СМІ і малая аўдыторыя слухачоў дае мінімальны вынік выступлення.

У дадатак, паміж выступленнем на радыё і днём выбараў вялікая адлегласць часу – большая колькасць кандыдатаў гучалі ў эфіры ў апошнія дні сакавіка – пачатку красавіка. Пад час выдачы выбарчымі камісіямі пасведчанняў кандыдатаў у дэпутаты, кандаты выцягвалі кожны дату і час выступу на радыё. Да дня выбараў – 25 красавіка – тыя выбаршчыкі, якія здолелі дачакацца і праслухаць выступленне кандыдатаў па сваёй выбарчай акрузе, паспеюць забыць ня толькі прадвыбарчую праграму, але і прозвішчы кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international