Бабруйск: Справа Таісіі Кабанчук накіравана ў міліцыю на ўдакладненне

2010 2010-04-05T16:30:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Справа лідэра бабруйскай суполкі БХД Таісіі Кабанчук дасюль не вырашылася. Нагадаем, што суд  над жанчынай, якая была затрыманая 25 сакавіка на чыгуначным вакзале, калі збіралася ехаць у Менск, пераносіўся ўжо два разы. Абвінавачваюць Таісію Кабанчук у аказанні супраціўлення супрацоўнікам міліцыі, якія яе затрымлівалі.

- Мне прыйшла “паперка”  ад суддзі Наталлі Чарапухі, дзе паведамляецца, што матэрыялы  па маёй справе накіраваны на ўдакладненне. Міліцыянты дапусцілі  вельмі шмат памылак, калі складалі  пратакол, нават імя маё запісалі  няправільна – “Таісья”, з мяккім  знакам. Думаю, што суддзя зацягвае  справу, бо не хоча браць на  сябе адказнасць. Хутчэй за ўсё  суда не будзе, бо гэта дадатковы  ўздым шуміхі, якая непатрэбная  ўладзе, - мяркуе Таісія Кабанчук.

Таксама зацягваецца  справа з разглядам скаргі Таісіі Кабанчук, якую яна падала ў бабруйскую пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Скаргу перанакіравалі ў Магілёўскую  пракуратуру, патлумачыўшы тым, што чыгуначнае аддзяленне міліцыі курыруе Магілёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international