У Гродне нібыта за распаўсюд улётак быў затрыманы Курса Віталь.

2005 2005-12-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 сьнежня а 16-ай гадзіне ў Гродне ў мікрараёне Дзевятоўка ля крамы “Світанак” быў затрыманы міліцыянтамі Курса Віталь, нібыта за распаўсюд улётак. Яго адвезлі ў апорны пункт на Дзевятоўцы, дзе ўчастковы інспектар Мельнічак канфіскаваў у Віталя поліэтыленавы пакет, у якім было 6 інфармацыйных бюлетэняў і 350 інфармацыйных лісткоў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Міліцыянты не пагражалі Віталю разбіральніцтвам, аднак запісалі, дзе ён вучыцца і працуе. Хлопца пратрымалі на ўчастку паўтары гадзіны, пасля чаго адпусцілі, паведаміла інтэрнэт-выданьне pahonia.pomedia.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international