Андрусь Крэчка аштрафаваны

2010 2010-04-05T10:54:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/krechka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў судзе Ленінскага раёну ((Дом Правасудзьдзя, вул. Сямашкі 33) адбываецца суд над старшынём Моладзі БНФ Андрусём Крэчкам. Яго абвінавачваюць  паводле часткі 3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі перад будынкам Вярхоўнага суду падчас разгляду справы Мікалая Аўтуховіча 16 сакавіка.
Нагадаем, што  Андруся Крэчку выклікалі 2 красавіка ў Савецкі РАУС з мэтай уручэньня позвы ў суд. У РАУСе яму паведамілі, што суд мае адбыцца сёньня ж, 2 красавіка, і завезьлі ў суд Ленінскага раёну. Андрусь Крэчка падаў хадайніцтва аб пераносе суду на панядзелак для таго, каб дамовіцца з адвакатам, які будзе абараняць яго інтарэсы.
Хадайніцтва было задаволенае. Сёньня адбыўся суд, на якім за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве Крэчку аштрафавалі на 20 базавых велічынь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international