Віцебшчына: Парадоксы выбарчай кампаніі

2010 2010-04-05T10:37:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/apanenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аналізуючы звесткі выбарчай кампаніі ў некаторых гарадах Віцебшчыны, можна знайсці нямала невытлумачальных, а часам і парадаксальных сітуацый.

Ці можна назваць непарадаксальнай сітуацыю ў Навалукомльскай выбарчай акрузе № 28 па выбарах дэпутатаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў? На гэтай акрузе канкурэнцыя за дэпутацкі мандат склалася паміж генеральным дырэктарам РУП “Віцебскэнерга” Паўлам Харытонавым і ягоным непасрэдным падначаленым вартаўніком філіялу “Лукомльская ГРЭС” РУПП “Віцебскэнерга” Іванам Юбко.

На выбарах у Глубокскі раённы Савет дэпутатаў у Камсамольскай выбарчай акрузе №2 канкуруюць паміж сабой два начальнікі:  галоўны інжынер філіяла Глубокскага “Віцебскаблдарбуду” Юрый Бервячонак і дырэктар Грамадскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “"Глубокская Ялінка” грамадскага аб'яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, дырэктар Марыя Кашко. У Сеннінскі раённы Савет дэпутатаў на 29 выбарчых мандатаў прэтэндуюць 30 кандыдатаў. Толькі ў адной Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 7 ёсць выбар. Гэта два мясцовых беспартыйных кіраўнікі: дырэктар прадпрыемства “Сеннабудмеліавадгас” Васіль Ступаневіч і намеснік галоўнага лекара Сенненская цэнтральнай райбальніцы Алег Усялёнак. Чаму мясцовая вертыкаль не “разруліла” гэтую сітуацыю - пакінуўшы, як і ва ўсіх астатніх выбарчых акругах, аднаго кандыдата ў дэпутаты, дзіўна.

У Савецкай выбарчай акрузе №3 у адзіноце балатуецца начальнік прыватнага ўнітарнага сэрвіснага прадпрыемства “Аўтадыягносціка” Міхаіл Словецкі. Тут нічога парадаксальнага не было б, калі кандыдат не быў сябрам Камуністычнай партыі Беларусі. Прыватнік і камуніст-артадокс -- вось у чым парадокс.

Кандыдат у дэпутаты на Чырвонаармейскай акрузе №10 дырэктар ААТ “Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае” Яўген Лысёнак пражывае ў г.п. Шаркаўшчына, г.зн. у цалкам іншым раённым цэнтры Віцебшчыны. Але без усякага сумневу спадар Лысёнак будзе абраны дэпутатам Глыбоцкага райсавета, бо ў гэтай акрузе ён зарэгістраваны адзін.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international