Гомельская вобласць: Кандыдаты ад улады маюць большыя прыбыткі ў параўнанні з іх апанентамі

2010 2010-04-05T09:24:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hroshi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Большасць газет Гомельскай вобласці падалі дадзеныя пра кандыдатаў у дэпутаты. Пераважная большасць кандыдатаў ад улады — начальнікі ўпраўленняў, дырэктары прадпрыемстваў, галоўныя ўрачы бальніц, прадпрымальнікі.

Напрыклад, адзіным кандыдатам па Ельскай выбарчай акрузе №28 па выбарах у абласны савет зарэгістраваны дырэктар ТДА «БелКансалт-А» Аляксандр Ярашэня. Раенная газета «Народны голас» падае, што ў прадпрымальніка Ярашэні агульная сума гадавога дахода складае 214 843 652 рублей.

Па Металургічнай акрузе №31 (Жлобін) у абласны савет балатуюцца гендырэктар БМЗ Анатоль Савянок (з 92 млн. даходаў за год), і пенсіянер, сябра АГП Марат Афанасьеў (8 млн. рублеў за год). Таксама сціпла выглядае юрысконсульт прадпрыемства, сябра АГП Вадзім Башкоў (каля 7 млн. за год) на фоне начальніка Жлобінскага раённага дэпо Беларускай чыгункі Анатоля Чайкоўскага (41 млн. рублеў).

Кандыдатамі ў дэпутаты аблсавету па Кастрычніцкай акрузе №47 зарэгістраваны гендырэктар «Гомельхлебпраму» Наталля Верамеева (каля 47 млн. рублеў за год, тры кватэры — у Жлобіне, Гомелі і Магілеве, і дача ў Жлобінскім раене), і пенсіянерка, сябра партыі левых «Справядлівы свет» Святлана Міхальчанка (каля 5 млн. рублеў, кватэра ў Светлагорску).

Па Буда-Кашалеўскай акрузе №21 у дэпутаты абласнога савета балатуюцца галоўны ўрач Гомельскай абласной бальніцы Анатоль Касім (44 млн. за год) і кіроўца прыватнага прадпрыемства Аляксандр Бераснеў (2 млн. рублеў за год).

Не сціпла параўноўваць кандыдатаў у дэпутаты — дырэктароў буйных прадпрыемстваў з іх апанентамі па прыбытках, але не заўважыць гэты фактар немагчыма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international