Пастаянную карэспандэнтку грамадзкай Польскай тэлевізіі (TVP) Агнешку Рамашэўскую не ўпусцілі на тэрыторыю Беларусі.

2005 2005-12-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 сьнежня ўвечары беларускія памежнікі не пусьцілі ў Беларусь здымачную групу Польскага грамадзкага тэлебачаньня. Памежнікі не патлумачылі прычын адмовы.

Журналістка Польскага грамадзкага тэлебачаньня Агнешка Рамашэўска накіроўвалася ў Менск разам з апэратарам і кіроўцам, каб адкрыць там сталае бюро тэлебачаньня. Рамашэўска мела ўсе неабходныя дакумэнты - сапраўдную візу і акрэдытацыю МЗС Беларусі.

Аднак, нягледзячы на гэта, памежнікі з пераходу Кузьніца - Брузгі пратрымалі пашпарты палякаў паўтары гадзіны, а потым заявілі, што Агнешка Рамашэўска ня можа ўехаць на тэрыторыю Беларусі, а два яе супрацоўнікі - могуць.
Пасьля гэтага Рамашэўска накіравалася ў Варшаву, разам з ёй адправіліся апэратар і кіроўца - яны вырашылі ня ехаць у Беларусь без журналісткі.

Сп. Рамашэўска сказала радыё Свабода, што спачатку памежнік паставіў у ейны пашпарт пячатку, якая дазваляе ўезд у Беларусь, аднак потым гэтую пячатку ануляваў, параіўшы зьвяртацца па тлумачэньні ў беларускае консульства ў Польшчы. Агнешка Рамашэўска заявіла, што з патрабаваньнем паясьненьня справы яна зьвернецца да Консульства Беларусі ў Польшчы і будзе спрабаваць ізноў уехаць у Беларусь.

Агнешку Рамашэўску ўпершыню не ўпусьцілі ў Беларусь, але яшчэ раней, калі яна сярод іншага перадавала матэрыялы аб сітуацыі вакол Саюзу палякаў Беларусі, беларускія спэцслужбы спрабавалі перашкаджаць ёй - адабраць каcэту са зьнятымі матэрыяламі; невядомыя пракалолі колы ў аўтамабілі здымачнай групы Польскага тэлебачаньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international