Ці праводзіў прэтэндэнт у кандыдаты датэрміновую агітацыю, камісія спытала ў зацікаўленых бакоў

2010 2010-04-02T16:22:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінчанка Тамара Сяргей звярнулася ў Менскую гарадскую выбарчую камісію з просьбай разгледзець па сутнасці сваю заяву ад 15 сакавіка, у якой былі выкладзены факты правядзення кандыдатам у дэпутаты Ўладзімірам Галабурдой датэрміновай агітацыйнай акцыі.

Жанчына не здаволена рашэннем выбарчай камісіі Савецкага раёна, якая, як сказана ў тэксце адказу, “не бачыць падставаў для мераў рэагавання ў адносінах да Ўладзіміра Галабурды”.

Сталічная жыхарка пераканана, што праведзеная 12 сакавіка бясплатная раздача нумара газеты “Минский курьер”, які змяшчае інтэрв'ю кандыдата ў дэпутаты Ўладзіміра Галабурды, і ўручэнне ўлётак з заклікамі аддаць за яго свой голас - адначасовая спланаваная акцыя, сам факт правядзення якой не быў разгледжаны выбарчай камісіяй Савецкага раёна.

- Я не згодна з рашэннем камісіі, паколькі не былі правераны факты, выкладзеныя ў маёй заяве ад 15 сакавіка, - распавяла Тамара Сяргей. - Акрамя таго, само рашэнне было прынята на падставе інфармацыі, атрыманай ад зацікаўленых асобаў: сяброў ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Галабурды, яго тлумачальнай ад 15 сакавіка і інфармацыі інфармагенцтва “Менск-навіны” пра тое, што акцыя з'яўлялася часткай падпісной кампаніі з мэтай папулярызацыя газеты “Минский курьер”.

У сваім звароце ў Менскую тэрытарыяльную выбарчую камісію Тамара Сяргей просіць праверыць выкладзеныя ў заяве ад 15 сакавіка факты і запрасіць яе на паседжанне камісіі, на якім будзе разглядацца дадзеная праблема.

- Зараз сябры камісіі Савецкага раёна проста сыходзяць ад рашэння гэтага пытання, - заўважыла Тамара Сяргей. - Азнаёміўшыся з матэрыяламі праверкі па маёй заяве, я бачу, што факты, выкладзеныя ў маім звароце, разглядаліся толькі зацікаўленымі бакамі. Таму я настойваю на далейшым разглядзе гэтай справы і прыняцці адпаведных мер.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international