Начальнік ваенкамата пагадзіўся на дэбаты з незалежным кандыдатам

2010 2010-04-02T16:04:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kankurenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску прадстаўнікі штаба незалежнага кандыдата Аляксея Валабуева атрымалі станоўчы адказ на прапанову правесці дэбаты паміж кандыдатамі па выбарчай акрузе №13. Канкурэнт Валабуева ваенны камісар палкоўнік Валеры Заінчкоўскі даў прынцыповую згоду на публічныя дэбаты ў клубе “Будаўнік”.

Для мясцовых выбараў падзея ўнікальная ў межах усёй краіны. Прэцэндэнтам з’яўляецца і факт дыскусіі паміж незалежным кандыдатам і прадстаўніком дзеючай улады ў форме публічнага і адкрытага дыялога.

Мяркуецца, што дэбаты адбудуцца 20 красавіка. Адпаведная заяўка ўжо пададзена ў раённую камісію. У штабе Валабуева разлічваюць на сто ўдзельнікаў сумеснай сустрэчы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international