Жыхары Салігорска патрабуюць больш шырокага асвятлення выбарчай кампаніі

2010 2010-04-02T15:29:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vaschanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 жыхароў Салігорска звярнуліся з лістом да кіраўніцтва мясцовага тэлевізійнага канала з патрабаваннем больш шырока асвятляць хаду выбарчай кампаніі.  На думку падпісантаў, маючы толькі некалькі альтэрнатыўных акругаў, можна надаць большую ўвагу персаналіям кандыдатаў і іх перадвыбарчым праграмам.

“У Салігорскім раёне тры акругі з’яўляюцца альтэрнатыўнымі. Мы лічым, што Салігорская тэрытарыяльная камісія можа звярнуцца да кандыдатаў з гэтых акругаў з прапановай правесці тэледэбаты і адпаведна выдаткаваць эфірны час. Палітычная традыцыя, канкурэнцыя і магчымасць рэальнага выбару важнейшая за віншавальныя кліпы. Мы плацім падаткі, і на гэтыя грошы існуе тэлеканал. Таму мы і патрабуем улічваць нашы інтарэсы”, – гаворыцца ў звароце.

Глеб Сноркін, адзін з тых, хто паставіў подпіс пад зваротам, паводле яго словаў, не надта спадзяецца на з’яўленне дадатковага эфірнага часу для асвятлення кампаніі, але лічыць такія захады важнымі.

- Усё адбываецца не адразу. Варта звяртацца, звяртацца і яшчэ раз звяртацца. Толькі дзеянне можа даць плён. Седзячы дома і навешаўшы ярлыкі, нічога не зменіш. Можа быць не зараз, але палітычная традыцыя будзе фармавацца і мясцовыя выбары і выбары агулам будуць належна асвятляцца ў мясцовых СМІ, – мяркуе моладзевы актывіст.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international