Цэнтральная камісія рэкамендуе перагледзець рашэнне Салігорскага райвыканкама

2010 2010-04-02T15:13:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты штаба Аляксея Валабуева атрымалі адказ з Цэнтральнай выбарчай камісіі. У лісце паведамляецца, што Салігорскаму раённаму выканаўчаму камітэту рэкамендавана перагледзець рашэнне аб вызначэнні месцаў для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты агітацыйных сустрэчаў.

10 сакавіка чыноўнікі вызначылі толькі два месцы для стотысячнага горада – стадыён “Будаўнік” і аднайменны палац культуры.  Прапанаваныя месцы знаходзяцца на ўскраіне горада і абсалютна нязручныя для большасці кандыдатаў.

Аднак, у выканаўчым камітэце не змаглі пракаментаваць рэкамендацыю Цэнтральнай выбарчай камісіі і паведаміць пра дату паседжання. На думку мясцовага праваабаронцы Леаніда Мархоткі, прыняцце новага рашэння наўмысна зацягваецца і дадзеныя дзеянні варта кваліфікаваць як перашкоду ў вядзенні агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты, якая ідзе ўжо другі тыдзень. Нават калі паседжанне будзе праведзена ў бліжэйшы тыдзень, новае рашэнне будзе апублікавана не раней за 7 красавіка.

Дарэчы, Леанід Мархотка таксама падаваў скаргу на дзеянні выканкама і не атрымаў нават адказа.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international