Віцебшчына: апазіцыйным кандыдатам далі слова на радыё

2010 2010-04-02T11:34:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radyjoefir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зараз, калі яшчэ не выраблены друкаваныя агітацыйныя матэрыялы, у некаторых кандыдатаў у дэпутаты маецца адзіная магчымасць прадставіць сваю пазіцыю выбаршчыкам -- па радыё.

Гэтай магчымасцю скарысталіся некаторыя апазіцыйныя кандыдаты ў дэпутаты на Віцебшчыне. Сярод іх каардынатар па Віцебскай вобласці  Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жэляпаў і абласны каардынатар па стварэнні апазіцыйнай партыйнай структуры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Аляксей Гаўруцікаў, які балатуецца дэпутатам у Віцебскі абласны і Віцебскі гарадскі Саветы дэпутатаў. Гэта дасведчаны палітык са стажам і аўтарытэтам.  Ён выступіў па радыё 01.04.2010 г. у 18-30 на Віцебскім абласным радыё, дзе ў тым ліку даў ацэнку цяперашняй выбарчай кампаніі.

Кандыдат адзначыў: “Паважаныя выбаршчыкі горада Віцебску, галасуйце за мяне, Аляксея Гаўруцікава, 25 красавіка. Вельмі важна, каб вы прыйшлі галасаваць не датэрмінова, а менавіта ў дзень выбараў. Я спадзяюся атрымаць вашу падтрымку менавіта 25 красавіка.(…) Я, Аляксей Гаўруцікаў, сывабодны грамадзянін нашай краіны, падзяляю сацыял-дэмакратычныя погляды. Я выступаю за ўступленне Беларусі ў Еўрапейскі Саюз. Я той, каго прэзідэнт нашай краіны абзывае па тэлевізары апазіцыяй, але я не баюся гэтага і лічу, што такога прэзідэнта трэба змяняць, і чым хутчэй, тым лепш для ўсіх нас.(…) Усе ведаюць, што выбараў у нас даўно няма. Вы самі спрыяеце гэтаму пакорлівым маўчаннем. Маўчанне не заўсёды ёсць прыкмета розуму! Пара сказаць - ХОПІЦЬ! Як гэта зрабіць, а вельмі проста - не карыстацца правам датэрміновага галасавання, а прыйсці на выбары 25 красавіка і прагаласаваць за мяне і маіх аднадумцаў. (…) Няхай дзень выбараў 25 красавіка будзе для Вас святам, часама справядлівасці і перамогі святла над цемрай”.

“Праваабаронца за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international