Перадвелікодныя допыты

2010 2010-04-02T10:52:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Мінску вялікі допыт беларускіх журналістаў – на 2 красавіка ва ўпраўленне ўнутраных спраў Першамайскага раёну выкліканыя адразу Наталля Радзіна, Святлана Калінкіна ды Ірына Халіп.
Жонку лідэра грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэя Саннікава, журналістку расейскай “Новай газеты” Ірыну Халіп выклікаюць для таго, каб азнаёміць з пастановай аб канфіскацыі кампутара і носьбітаў інфармацыі.
Таксама ў Першамайскі РУУС сёння мае прыйсці шэф-рэдактар газеты “Народная воля” Святлана Калінкіна. Жанчына ўжо была дапытаная па дадзенай крымінальнай справе 26 сакавіка.
– Учора ўвечары мяне выклікаў на допыт старэйшы дазнавацель гомельскага ўпраўлення ўнутраных спраў Аляксандр Пусеў. Ніякіх падрабязнасцяў ён не называў, але раней дазнаўца Ленінскага РУУС мне казаў, што пакуль ў гэтай справе няма ні абвінавачаных, ні нават падазроных, – распавяла Радыё Рацыя журналістка сайту Хартыя’97 Наталля Радзіна.
Нагадаем, што 16 сакавіка ва ўсіх трох журналістак, а таксама намесніцы рэдактара “Народная воля” Марыны Коктыш была канфіскавана кампутаровая тэхніка. Самі ж журналісткі ўпэўненыя, што іх пераслед у межах так званай “паляўнічай справы” – гэта чарговая зручная нагода для ціску ўладаў на незалежных журналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international