viasna on patreon

Недзяржаўная пінская газета "Мясцовы час" атрымала пісьмовае паведамленьне аб скасаваньні дамовы арэнды офіснага памяшкання

2005 2005-12-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба БАЖу паведаміла, што рэдакцыя недзяржаўнай пінскай газеты "Мясцовы час" (выдавецкі дом "Інтэкс-прэс") атрымала ад кіраўніцтва гатэлю "Спорт" пісьмовае паведамленне аб скасаванні дамовы арэнды офіснага памяшкання з 31 студзеня 2006 г. Адміністрацыя гатэлю, які належыць Беларускаму абаронна-спартыўнаму тэхнічнаму таварыству (БелОСТО), ніяк не абгрунтоўвае свайго рашэння.

Тэрмін дамовы арэнды паміж адміністрацыяй гатэлю і рэдакцыяй скончыцца толькі ў ліпені 2006 г. Рэдакцыя рэгулярна плаціла за арэнду і камунальныя паслугі і прэтэнзій з боку арандадаўцаў ніколі не атрымлівала.
Галоўны рэдактар газеты Віктар Ярашук лічыць гэта чарговым крокам мясцовых уладаў па ўдушэнні незалежнага выдання. З рэдакцыяй не заключыла дамовы на друк Пінская рэгіянальнай друкарня; Пінскае аддзяленне "Белсаюздруку" адмовілася ад супрацоўніцтва; "Мясцовы час" не ўключылі ў падпісны каталог на 2006 год, і паштовыя аддзяленні Пінску адмаўляюцца прымаць падпіску на газету. У звязку з гэтым рэдакцыя "Мясцовага часу" ў нумары газеты за 8 снежня звярнулася да сваіх чытачоў з прапановай падаваць у суд на работнікаў пошты, якія парушаюць канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне інфармацыі, а таксама Закон РБ "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства