Магілёў: Скаргі сябраў БХД не задаволены

2010 2010-04-01T15:56:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 1 красавіка, у Магілёве адбылося пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, на якой разглядаліся скаргі сябраў аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Вячаслава Шэлега і Аляксандры С’янавай.

Актывісты скардзіліся на тое, што іх не зарэгістравалі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у г.Бабруйску.

Фармальнай падставай для нерэгістрацыі іх у якасці кандыдатаў у дэпутаты стала тое, што ў Вячаслава Шэлега было знойдзена шэсць несапраўдных подпісаў (а гэта 18% ад адабраных для праверкі подпісаў, што перавышае вызначаны Выбарчым Кодэксам парог у 15%), а ў Аляксандры С’янавай былі знойдзены незадэклараваныя восем акцый.

У той час абласная выбарчая камісія не знайшла ў гэтым парушэнняў і зарэгістравала абодвух у якасці кандыдатаў у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў.

- Абласная выбарчая камісія праводзіла праверку тых жа самых подпісаў, што і Бабруйская гарадская, - гаворыць Вячаслаў Шэлег, - але ў адрозненні ад другой першая камісія прызнала несапраўднасць толькі трох подпісаў. І я з гэтым яе рашэннем пагаджаюся.

У Аляксандры С’янавай былі знойдзены акцыі, якія яна займела ў 1992-94 гг. і ўжо даўно забылася на іх.

Пасля разгляду скаргаў абласная выбарчая камісія пакінула рашэнне Бабруйскай гарадской выбарчай камісіі ў сіле.

- Мы ўльтыматыўна прасілі разгледзець нашае пытанне і альбо зарэгістраваць нас і ў гарадскі і ў абласны Саветы дэпутатаў, альбо пазбавіць нас рэгістрацыі і там і там. Але вышэйстаячая камісія пакінула рашэнне ніжэйстаячай у сіле. Гэта можа быць звяза яшчэ і з тым, што мы ўжо растрацілі сродкі, якія нам выдалі на агітацыю як кандыдатам у дэпутаты ў аблсавет”, - адзначае Вячаслаў.

Акрамя гэтага В.Шэлег звяртае ўвагу на тое, што ў Бабруйскай гарадской выбарчай камісіі яму не выдалі на рукі копію акта праверкі подпісаў. З гэтай нагоды ён падаваў скаргу, але яна не была задаволена. Адказ па скарзе за подпісам старшыні Бабруйскай гарадской выбарчай камісіі спадара Вяткіна быў такі: выдача актаў аб выніках праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах асобе, якой адмоўлена ў рэгістрацыі ў дэпутаты, Выбарчым кодэксам не прадугледжана.

- З гэтай нагоды я направіў тэлеграму ў Цэтрвыбаркам з просьбай зняць з пасады кіраўніка Бабруйскай выбарчай камісіі спадара Вяткіна ў сувязі са шматлікімі парушэннямі выбарчага заканадаўства”, - гаворыць Вячаслаў.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што на рукі акт праверкі подпісаў не выдалі, каб не было магчымасці ў тэрміны абскардзіць рашэнне камісіі аб праверцы подпісаў.

- Сябраў БХД зарэгістравалі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты ў Магілёўскі абласны Савет  у сувязі з тым, што там была нізкая канкурэнцыя. Каб іх не зарэгістравалі, былі б безальтэрнатыўныя акругі. У самім жа Бабруйску па іх участках вылучалася некалькі прэтэндэнтаў, таму іх і не зарэгістравалі”, - мяркуе Барыс Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international