Бабруйскія прадпрымальнікі пратэстуюць супраць падвышэння падаткаў

2010 2010-03-25T14:48:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Бабруйскія прадпрымальнікі сёння падпісваліся супраць праекта “Аб падвышэнні ставак адзінага падатку”, які ўлады вобласці мяркуюць заканадаўча зацвердзіць у самы бліжэйшы час.

Права на змену падаткавых ставак маюць абласныя саветы дэпутатаў і Мінскі гарадскі савет. Такім чынам падобныя рашэнні будуць прымацца непасрэдна ў абласцях. Гэта заканадаўча замацавана Указам прэзідэнта Беларусі №143 ад 9 сакавіка гэтага года.

Арганізатарам збору подпісаў супраць праекта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў па падвышэнні падаткаў была лідэрка кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” па Магілёўскім рэгіёне прадпрымальніца Алена Мядзведзева. Бланкі для збору подпісаў распаўсюджвалі на Бабруйскім рынку і ў навакольных гандлёвых дамах.

Нязгоду прадпрымальнікаў выклікае праект беспрэцэдэнтнага падвышэння падаткаў — амаль на дзве траціны (65%).

“У тым месяцы я заплаціла падаткаў на 780 тысячаў, а калі гэты праект набудзе законную сілу і пройдзе Мінюст, то мой падатак павялічыцца да 1 млн 280 тысячаў. На 500 тысяч рублёў!
— кажа Алена Мядзведзева (на здымку злева). — Мы не ў стане плаціць такія падаткі! Малы і сярэдні бізнэс будзе знішчаны!”

Бланкі былі раздадзеныя па гандлёвых шэрагах і большасць прадпрымальнікаў актыўна  ставілі подпісы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international