Віцебшчына: Аднаго зарэгістравалі, дзесяці адмовілі

2010 2010-04-01T14:42:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебскую абласную выбарчую камісію звярнуліся 11 прэтэндэнтаў на статус кандыдата ў дэпутаты, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі ніжэйстаячыми камісіямі.
Пасля азнаямлення з заявамі і скаргамі, уважлівага вывучэння дакументаў, прадстаўленых акруговымі і тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі, Віцебскі аблвыбаркам прыняў рашэнне зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты абласнога Савета па Гагарынскай выбарчай акрузе № 46 Васіля Рубаніка. На гэтай выбарчай акрузе раней была зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты дырэктар Віцебскай абласной філармоніі Алена Падаляк, якая  з'яўляецца дзейсным дэпутатам.

Падставаў для адмены іншых 10 адмоўных рашэнняў акруговых і тэрытарыяльных камісій у абласной выбарчай камісіі не знайшлося. У ліку тых, чые скаргі засталіся незадаволеныя, віцебскі актывіст БХД Павел Папоў.

Прычым, як адзначыла кіраўніца Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец, падчас разгляду скаргі Папова старшыні акруговай камісіі, у якой яго не зарэгістравалі, зрабілі вымову за тое, што яна не дала П. Папову ўсіх запатрабаваных ім дакументаў, якія б сведчылі пра несапраўднасць сабраных подпісаў. Аднак рашэнне аб нерэгістрацыі актывіста кандыдатам у дэпутаты засталося ў сіле.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international