Супрацоўнік Маскоўскага РАУС Берасьця атрымаў афіцыйнае папярэджаньне пракуратуры за ўдзел у ператрусе ў офісе Фонду падтрымкі моладзевых ініцыятываў “Дзедзіч”

2005 2005-12-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомы берасьцейскі грамадзкі дзяяч Зьміцер Шыманскі дамогся вынясеньня пракуратурай афіцыйнага папярэджаньня ў адносінах да аднаго з супрацоўнікаў Маскоўскага РАУС Берасьця, які 14 кастрычніка ўдзельнічаў у ператрусе ў офісе Фонду падтрымкі моладзевых ініцыятываў “Дзедзіч”, паведаміла Асамблея НДА.

Кіраўнік “Дзедзіча” З. Шыманскі амаль адразу пасьля кастрычніцкіх падзеяў накіраваў у пракуратуру Маскоўскага раёну скаргу, у якой патрабавалася ўзбудзіць у дачыненьні да міліцыянтаў крымінальную справу. Нагадаем, што супрацоўнікі праваахоўных органаў, спасылаючыся на ананімнае тэлефанаваньне аб тым, што ў офісе “Дзедзіча”, нібыта, адбываецца бойка, патрабавалі агляду памяшканьняў арганізацыі. Калі міліцыянты былі дапушчаныя ў памяшканьне, дык зацікавіліся друкаванай прадукцыяй, якая была канфіскаваная і напраўленая на экспэртызу.

У выніку праведзенай праверкі пракуратура Маскоўскага раёну Берасьця адмовіла грамадзкаму актывісту ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце незаконных дзеяньняў міліцыянтаў. Разам з тым, пракуратура пагадзілася, што пасьля агляду кватэры і вядзеньня фота- і відэаздымкаў супрацоўнікамі праваахоўных органаў ня быў складзены адпаведны пратакол. У выніку гэтага дазнавальніку Маскоўскага РАУС Міхайлаву было вынесенае афіцыйнае папярэджаньне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international