Астравец: Выбарам канец

2010 2010-04-01T14:22:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбары ў Астравецкі раённы Cавет можна лічыць ужо завершанымі. Як можна гаварыць пра выбары, калі на ўсіх 25 (!) акругах зарэгістраваныя толькі па адным кандыдаце!

Нагадаем, што мясцовая акруговая камісія не зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты ажно 4-х прадстаўнікоў Партыі АГП. У выніку выбары ў раённы Cавет пераўтварыліся ў абсалютна безальтэрнатыўныя. Сярод тых, хто зойме дэпутацкія крэслы, у пераважнай большасці дырэктары прадпрыемстваў і дзяржаўных установаў, начальнікі раённых ведамасных службаў, старшыні сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, дырэктары школаў, начальнік аддзелу памежнай службы.

Паводле незалежных назіральнікаў, з персанальнага складу вылучаных дэпутатаў вынікае таксама, што ідзе працэс амаладжэння мясцовага дэпутацкага корпусу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства