У Жодзіна дзейнічаюць “танчэй, мудрэй, хітрэй”

2010 2010-04-01T13:16:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Барысаўскім раёне чыноўнікі, адказныя за правядзенне выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў раённага Савета перастрахаваліся, і з 34  акругаў у выніку атрымаўся 31 безальтэрнатыўная. А вось у суседнім горадзе Жодзіна відавочна дзейнічалі “танчэй, мудрэй, хітрэй”, як і рэкамендавала намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч.

Усім жодзінскім выбаршчыкам ва ўсіх 34 акругах горада прадстаўлена магчымасць выбару паміж добрым кандыдатам і не меней добрым. Напрыклад, паміж намеснікам дырэктара Жодзінскай ЦЭЦ і начальнікам службы эксплуатацыі раённага ўпраўлення “Смалявічырайгаз”, паміж дырэктарам сацыяльна-педагагічнага цэнтра і дырэктарам заводу, паміж начальнікам аддзела дазнання гарадской міліцыі і дырэктарам прадпрыемства ЖКГ. І так усюды з малаважнымі ўкрапваннямі прадстаўнікоў рабочага класа і працоўнай інтэлігенцыі.

Гэта значыць, практычна ўсе кандыдаты ў дэпутаты гарадскога Савета пры пасадах, а, такім чынам, цалкам кіруемыя. Ёсць, тым не менш, і нешта агульнае ў арганізацыі выбарчага працэсу ў Барысаўскім раёне і горадзе Жодзіна. Нешматлікія кандыдаты, прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі,  атрымалі не аднаго, а цэлых двух канкурэнтаў.

У Барысаве сябра Партыі БНФ, актывіст руху “За Свабоду” Зміцер Бабіцкі будзе змагацца ў сваёй акрузе з двума дырэктарамі - каледжа і заводу. У Жодзіна сябра АГП Аляксандр Валчанін - з дырэктарам прадпрыемства і начальнікам цэха, а лідэр руху ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане “Абаронцы Айчыны” Аляксандр Камароўскі  - з начальнікам тэхбюро  на БелАЗе і дырэктарам гімназіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international