Францішку Вячорку не даюць рэгістраваць давераных асобаў, друкаваць матэрыялы і сустракацца з выбаршчыкамі

2010 2010-04-01T10:58:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля разгляду скаргі ў ЦВК кандыдата ў дэпутаты Мазырскага раённага Савету, "палітычнага рэкрута" Ф.Вячоркі вайсковае начальства дагэтуль не задаволіла ягоны рапарт на месячны адпачынак. Кандыдат мае права на адпачынак ад службы паводле арт. 77 Выбарчага кодэксу.

Аднак вайскоўцы вымушаныя былі дазволіць Ф.Вячорку запісаць на радыё кандыдацкі выступ, наведаць выбарчую камісію і друкарню. Усюды кандыдата ў дэпутаты неадлучна суправаджаў і назіраў за кожным ягоным крокам спецыяльна прыстаўлены прапаршчык.

Сакратар выбарчай камісіі і адначасова загадчыца арганізацыйна-кадравага аддзелу раённай адміністрацыі Вераніка Байкова ў катэгарычнай форме адмовіла кандыдату ў дэпутаты ў праве падаць заяву на двух давераных асобаў у дадатак да ранейшай і дагэтуль не задаволенай заявы на трох давераных асобаў. Гэтая адмова цалкам незаконная, яна пярэчыць арт. 76 Выбарчага кодэксу, што пацвердзілася ў тэлефоннай размове давераных асобаў Ф.Вячоркі з супрацоўніцай ЦВК Г.Мкртычан. У адказ на патрабаваньні Ф.Вячоркі выконваць нормы заканадаўства В.Байкова заявіла яму: "Скажыце дзякуй, што вас увогуле зарэгістравалі".

Апэратар замоваў камунальнай друкарні РУП "Колор" адмовілася прыняць ад кандыдата ў дэпутаты Ф.Вячоркі замовы на друк. Сярод прычынаў яна назвала забарону ёй ад начальства кантактаваць з Ф.Вячоркам і неабходнасць дачакацца 2 красавіка, калі з’явіцца адказная за друк кандыдацкіх матэрыялаў супрацоўніца адміністрацыі. Акрамя таго, супрацоўніца друкарні заявіла, што ня можа заключыць з Ф.Вячоркам дамову на друк, бо тарыфы павінна вызначыць адміністрацыя. Яна ж здзівіла кандыдата заявай, што паводле рашэння адміністрацыі друкаваных матэрыялаў можа быць максімум тры віды, яны павінны быць ва ўсіх аднолькавыя (двухбаковыя А4) і павінны друкавацца толькі на стандартнай паперы. Зразумела, гэтыя вымаганні цалкам незаконныя, яны абмяжоўваюць правы кандыдата весці кампанію.

Ф.Вячорка напісаў чарговы рапарт камандаванню з патрабаваньнямі даваць штодзённыя звальненьі ў другой палове дня да вечара, каб мець магчымасць наведваць выбаршчыкаў пасля іхнай працы, а таксама дазволіць яму карыстацца мабільным тэлефонам для кантактаў з установамі, даверанымі асобамі і выбаршчыкамі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international