Разгляд скаргі на нерэгістрацыю праводзіцца не ў памяшканні камісіі, а ў працоўным кабінеце яе старшыні

2010 2010-04-01T10:53:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пенсіянерку Тамару Валянцінаўну Каважэнка запрасілі на паседжанне Менскай абласной выбарчай камісіі, на якім павінна быць разгледжана яе скарга з нагоды адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Барысаўскай раённай камісіяй. Раніцай 31 сакавіка ёй прыйшло пісьмовае запрашэнне, якое было ў гэты ж дзень некалькімі гадзінамі пазней прадублявана тэлефонным званком.

 

Каважэнко паведамілі, што “разгляд звароту па названым пытанні запланаваны (!) на 1 красавіка па адрасе: г. Менск, вуліца Чкалава 5, каб. №229 у 11 гадзін”.  Па ўсім відаць, паседжанне пройдзе ў працоўным кабінеце дырэктара Менскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Аляксея Васільева, які ўзначальвае абласную выбарчую камісію. Тым часам, паштовы адрас абласной выбарчай камісіі: Менск, вуліца Энгельса 4, кабінет №118. Магчыма, месцаў для ўсіх трынаццаці сяброў у гэтым кабінеце не хапае, ці ў пакоях абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржмаёмасці больш камфортна?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international