Рады БНР прыняла заяву ў сувязі з прыняцьцем Лукашэнкаўскіх паправак у Крымінальны кодэкс.

2005 2005-12-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

РАДА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

ЗЬМЕНЫ КРЫМІНАЛЬНАГА КОДЭКСУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Рада БНР разглядае прыняцьце Палатай прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь паправак да Крымінальнага Кодэкса як чарговы крок у легалізацыі тэрору, скіраванага супроць усякай палітычнай, рэлігійнай, грамадзкай ці культурнай ініцыятывы, калі такая ініцыятыва непадкантрольная афіцыйнай уладзе.

Крыміналізацыя грамадзян за гэтак званую “дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь” і за іхні ўдзел у грамадзкім жыцьці нішчыць права грамадзяніна на свабоду слова і свабоду асацыяцыі ды вяртае Беларусь у злачынную практыку часоў сталіншчыны. Папраўкі да Крымінальнага кодэксу Беларусі таксама груба супярэчаць Канстытуцыі Беларусі 1994 году і міжнародным забавязаньням, узятым на сябе Беларусьсю пры ўступленьні ў міжнародныя арганізацыі, як АБСЭ.

Рада БНР не прызнае права за нелегітымнымі органамі ўлады ў Беларусі прымаць любыя заканадаўчыя і выканаўчыя крокі, якія супярэчаць Канстытуцыі рэспублікі 1994 году і скіраваныя супроць інтарэсаў незалежнай і дэмакратычнай беларускай дзяржавы.

Рада БНР таксама нагадвае, што любая спроба ўзурпацыі ўлады ў Беларусі, абмежаваньне правоў грамадзян і дзейнасьць, скіраваная на страту дзяржаўнай незалежнасьці, немінуча прывядуць да крымінальнай і маральнай адказнасьці цяперашняга кіраўніцтва рэспублікі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international