Бабруйчанам давядзецца выбіраць з дырэктараў ды чыноўнікаў

2010 2010-03-31T18:16:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/busines_man.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод  87 кандыдатаў, якія былі зарэгістраваныя ў Бабруйску, 23  займаюць пасаду дырэктара.  Гэта кіраўнікі сярэдніх школаў, каледжаў, а таксама шэрагу прадпрыемстваў і установаў. На дэпутацкія крэслы, напрыклад, прэтэндуюць дырэктар “Вадаканала” Алег Цітоў, дырэктар “Славянкі” Тэймураз Бачарашвілі, дырэктар філіяла АСБ “Беларусбанк” Віктар Ананіч, дырэктар бабруйскага тэатра Вераніка Вінэль.  Таксама сярод кандыдатаў у дэпутаты дастаткова намеснікаў дырэктараў розных устноваў і прадпрыемстваў. Прычым па акругах  размеркаваны па аднаму дырэктару, а іх апаненты – людзі больш нізкага рангу.

Таксама на выбары па Бабруйску ідуць сем галоўных урачоў  і некалькі намеснікаў галоўных урачоў. Сярод чыноўнікаў не менш цікавыя кандыдаты:  Максім Суботкін – начальнік па знешнеэканамічных сувязях, развіццю прадпрымальніцтва гарвыканкама, Міхаіл Загорцаў - кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна, Міхаіл Кавалевіч – намеснік старшыні гарвыканкама, Сяргей Малішэўскі – намеснік начальніка УУС бабруйскага гарвыканкама, Юры Гарбакоў – першы намеснік кіраўніка Першамайскага раёна, Аляксандр Казак - галоўны рэдактар газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”. 

Трэба адзначыць, што на большасці акругаў - па два, максімум па тры кандыдаты. Але,  напрыклад, на акругах у сябра БХД Яўгена Васьковіча і лідэра “Свабоднага прафсаюза беларускага” Міхаіла Кавалькова - ажно па чатыры прэтэндэнты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international