Віцебск: Ананімная сустрэча з выбаршчыкамі

2010 2010-03-31T17:23:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ssz12vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У актавай зале Віцебскай школы №12 адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета па Будаўнічай выбарчай акрузе № 58 Людмілай Новікавай, якая з'яўляецца галоўным урачом гарадской паліклінікі № 3. Яе суперніцай па акрузе з'яўляецца актывістка аднаўляемай апазіцыйнай партыі БСДП НГ Ірына Акулёнак.

Ініцыяваў сустрэчу Савет ветэранаў ЖЭУ-22, ад імя якога напярэдадні былі расклееныя адпаведныя аб'явы па мікрараёну. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі Адміністрацыі Першамайскага раёна, УП «ЖРЭТ Першамайскага раёна г.Віцебска», раённага АУС, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і аховы здароўя.

На працягу ўсёй сустрэчы, дзе сабралася больш за 40 чалавек, не прагучала ніводнага слова пра маючыя адбыцца выбары. Відавочна, гэта звязана з тым, што актавая зала СШ №12 не ўваходзіць у пералік месцаў для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, зацверджаны Адміністрацыяй Першамайскага раёна г.Віцебска. І, натуральна, парушэнне чыноўнікамі свайго ж рашэння выклікала б скандал з усімі выцякаючымі наступствамі. Тым больш што ў зале прысутнічалі «староннія» - незалежныя журналісты, праваабаронцы і кандыдат у дэпутаты ад апазіцыі.

Але нават у гэтай сітуацыі падсадныя агітатары з ліку Савета ветэранаў ЖЭУ-22 спявалі дыфірамбы аб выдатнай працы паліклінікі № 3 і яе кіраўніка Л. Новікавай. А сама «ананімная» кандыдатка змагла распавесці пра поспехі ў сваёй працы і яскравых перспектывах развіцця аховы здароўя на Віцебшчыне.

Апазыцыі ў асобе І. Акулёнак слова зноў не далі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international