Пасведчанні і прававая дапамога сябрам ГА «БАЖ» застануцца

2010 2010-03-30T14:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такое рашэнне прыняла Рада арганізацыі 30 сакавіка.

Нагодай да склікання Рады стала вынесенае арганізацыі папярэджанне Міністэрства юстыцыі і рашэнне Вярхоўнага суда, які пакінуў гэтае папярэджанне ў сіле.

Рада вырашыла лічыць сяброўскія пасведчанні ў форме «бэджа» несапраўднымі. Сябрам арганізацыі прапануецца атрымаць пасведчанні новага ўзору ў форме «кніжачкі», зацверджаныя Праўленнем арганізацыі 30 чэрвеня 2009 года. Іх можна замовіць у офісе БАЖ (г. Мінск, пл. Свабоды, 17 — 304). Для гэтага трэба прынесці актуальны фотаздымак памерам 3,5×4,5 см, а таксама запоўніць адмысловую заяву.

Рашэннем Рады ГА «БАЖ» спыняецца дзейнасць Цэнтра прававой дапамогі СМІ ў якасці «фарміравання» БАЖ, але аказанне прававой дапамогі сябрам арганізацыі будзе працягвацца згодна са Статутам.

«Па вялікім рахунку, мы проста адмовіліся ад „брэнду“, які не спадабаўся Міністэрству юстыцыі. Але мы не адмаўляемся ад аказання юрыдычнай дапамогі сябрам арганізацыі ў поўнай адпаведнасці са Статутам», — патлумачыў намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international