viasna on patreon

Орша: У альтэрнатыву выставілі медсясцёр

2010 2010-03-31T14:09:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанская міжрэгіянальных кааліцыя АДС заклікала сваіх кандыдатаў не вылучацца ў дэпутаты мясцовых Саветаў. І, здавалася б, выбары будуць безальтэрнатыўнымі: адзін кандыдат ад улады, які і павінен перамагчы. Але дзе там! Альтэрнатыву будучым пераможцам нечакана склалі ... медсёстры.

Аналіз спісу зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Аршанскага гарадскога Савета паказвае, што па большасці акругаў ідуць па два прэтэндэнта на дэпутацкі мандат. Як правіла, адзін з іх - кіраўнік буйнога прадпрыемства альбо арганізацыі, другі - "тэхнічны" кандыдат, прызваны стварыць ілюзію альтэрнатыўных выбараў.

Так, па Інструментальнай акрузе № 21 балатуецца дырэктар завода "Чырвоны барацьбіт" Аляксандр Шульгін і медсястра УАЗ "Аршанская цэнтральная паліклініка" Валянціна Салянікава. Па Партызанскай акрузе № 22 змагацца за мандаты будуць намеснік дырэктара механіка-эканамічнага каледжа Таццяна Захарава і ... медсястра УАЗ "Аршанская цэнтральная паліклініка" Святлана Фядорчанка. Па Заслонаўскай выбарчай акрузе № 24 будуць спаборнічаць дырэктар чыгуначнага тэхнікума Алена Казлова і ... зноў медсястра УАЗ "Аршанская цэнтральная паліклініка" Іна Касухіна.

Падобная сітуацыя назіраецца і па іншых акругах.
Як лічыць старшыня Аршанскай арганізацыі Партыі БНФ Алесь Шутаў, выбаршчыкі ўжо зразумелі, што такія выбары не даюць магчымасці для сапраўднага выбару, і каб закамуфляваць іх безальтэрнатыўнасць, мясцовыя ўлады да кожнага са сваіх прызначаных дэпутатаў вымусілі выставіць альтэрнатыву ў выглядзе альбо медсястры, альбо майстра, альбо вахцёр. Наўрад ці такім спосабам ім ўдасца падмануць выбаршчыкаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства