Мазыр: Пасля абскарджання зарэгістраваны яшчэ адзін кандыдат ад Партыі БНФ

2010 2010-03-31T10:27:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 сакавіка адбылося паседжанне Гомельскай абласной выбарчай камісіі па разгляду скаргаў аб адмовах у рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. У выніку рашэннем абласной камісіі ў якасці кандыдата быў зарэгістраваны Уладзімір Целяпун, які мае намер балатавацца ад Партыі БНФ у Гомельскі  абласны Савет па Палескай выбарчай акрузе №43 і якому было адмоўлена за  неадпаведнасць дадзеных у Дэкларацыі на нерухомасць. Ранейшае рашэнне акруговай камісіі адменена.

Аднак Гомельская абласная камісія  пакінула без зменаў адмову ў рэгістрацыі Уладзіміра Целепуна кандыдатам у дэпутаты ў Мазырскі райсавет  з-за неадпаведнасці сапраўднасці подпісаў. У. Целяпун абскарджваў працэдуру адбора подпісаў для аснаўной (20%) і паўторнай (15%) праверкі подпісаў выбаршчыкаў. З 11 падпісных лістоў (140 подпісаў) былі адабраны толькі два падпісныя лісты аднаго і таго ж сябра ініцыятыўнай групы, дзе ў графе месца жыхарства не было запісана г. Мазыр. У адпаведнасці з арт. 61, 67 гэтыя лісты павінны былі не падлягаць уліку і праверцы. 
Рашэнне абласной выбарчай камісіі У. Целяпун збіраецца абскарджваць у Гомельскі абласны суд. 
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international