САВЕТ РЭСПУБЛІКІ АДНАГАЛОСНА ЗАЦЬВЕРДЗІЎ ПАПРАЎКІ ДА КРЫМІНАЛЬНАГА КОДЭКСУ

2005 2005-12-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Савет рэспублікі яшчэ раз прадэманстраваў, што ён усяго толькі інструмент ў руках прэзідэнцкай улады, і аднагалосна зацьвердзіў папраўкі да крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага кодэксу, унесеныя ад імя Лукашэнкі старшынём КГБ, якія 2 сьнежня былі прынятыя палатай прадстаўнікоў.

Новыя папраўкі, як ужо гаварылася, прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за дыскрэдытацыю краіны, перадачу ілжывых зьвестак аб сітуацыі ў Беларусі замежным і міжнародным арганізацыям – ад штрафу і шасьцімесячнага арышту да пазбаўленьня волі да пяці гадоў.

Спецыяліст у галіне крымінальнага права, прадстаўнік экспэртна-прававой управы Савету рэспублікі Васіль Цімошчанка сказаў, што прынцыповых заўваг па артыкуле “дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь” не было. Пакінулі і прапанаваныя пакараньні – да двух гадоў пазбаўленьня волі. Спадар Цімошчанка мяркуе, што пры адэкватным і дакладным выкананьні нормаў, гэты законапраект не павінен прывесьці да парушэньня правоў чалавека: “ Я лічу, што гэта норма блізкая да нормаў заканадаўства многіх эўрапейскіх краін і тут многае залежыць ад практыкі прымяненьня. Закон дастаткова ў гэтых адносінах канкрэтны і, я думаю, што парушэньняў не павінна быць”.

Паводле вядомага праваабаронцы і адваката Гары Паганяйла, сапраўды, у шэрагу дэмакратычных краін гадоў па 50 існуюць падобныя нормы. Але гэта мёртвыя нормы і там ніхто не ставіць пытаньне пра дыскрэдытацыю краіны. "Ва ўмовах нашага рэжыму, з улікам вядомых традыцый савецкага таталітарнага рэжыму, гэтая норма будзе інструмэнтам барацьбы з іншадумствам, -- упэўнены Гары Паганяйла. -- Практыка прымяненьня будзе абсалютна неадэкватнай ні зьместу гэтага артыкулу, ні палітычнай сытуацыі ў краіне. У нас няма незалежнага суду, незалежнага сьледства. Уся сыстэма ўлады сканцэнтравана ў руках кіраўніка краіны. Ён будзе рабіць тое, што хоча”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international