Улады рыхтуюцца да арганізацыі прымусовага датэрміновага галасаваньня. Сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” сфатаграфавалі абвестку для ардынатараў медыцынскай акадэміі: “Уважаемые ординаторы! Просьба проголосовать досрочно. О досрочном голосовании сообщить зав. общежитием».

2003 2003-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У інтэранце Беларускай медыцынскай акадэміі пасьлядыпломнай адукацыі, што знаходзіцца на вул. П. Броўкі ў Мінску, на вахце інтэнтану зьмешчаная абвестка, у якой утрымліваецца зварот да ардынатараў акадэміі прыняць удзел у датэрміновым галасаваньні. У звароце, разьмешчаным на стале вахцёркі сказана: “Уважаемые ординаторы! Просьба проголосовать досрочно. О досрочном голосовании сообщить зав. общежитием». Трэба адзначыць, што ніхто ня мае права кантраляваць удзел альбо няўдзел выбаршчыка ў выбарах, тым больш закон не патрабуе, каб пра галасаваньне дакладалі якой-небудзь асобе – тым болей, загадчыцы інтэрнату.

Падобна на тое, што ўлады паўтараюць адпрацаваны на працягу выбараў 2000 – 2001 гг. сцэнар арганізацыі прымусовага датэрміновага галасаваньня, што сьведчыць пра жаданьне ўладаў мець магчымасьць маніпуляваць вынікамі галасаваньня. Тым болей, што выніковы пратакол, зацьверджаны Цэнтральнай камісіяй, не адлюстроўвае разьдзельнага падліку галасоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international