Магілёў: Абласная камісія зарэгістравала двух кандыдатаў, якіх забракавала гарадская

2010 2010-03-30T09:39:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 скавіка ў Магілёве адбылося пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, на якім прысутнічаў назіральнік ад ГА “БНФ Адраджэнне” Барыс Бухель і які распавёў пра некаторыя пытанні, якія разглядаліся камісіяй.

“Першае пытанне, якое разглядала камісія – гэта скаргі на адмову ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Ўладзіміра Цярэшчанкі і Вольгі Алешка, - гаворыць назіральнік, - Першага прэтэндэнта камісія не зарэгістравала з-за таго, што было забракавана пяць подпісаў. Калі ж пачалі разбірацца, то высветлілася, што ў аднаго падпісаўшагася ў імя па бацьку дапушчана арфаграфічная памылка, а ў другога не стаіць чысло і месяц нараджэння. З гэтых пяць толькі тры подпісы прызналі несапраўднымі і недастатковымі для адмовы ў рэгістрацыі. Уладзіміра Цярэшчанку зарэгістравалі. Другі прэтэндэнт быў вылучаны не працоўным калектывам, а структурным падраздзяленнем гэтага калектыва. У гэтым гарадская камісія ўбачыла неадпавяданне закону. Абласная камісія памылку выправіла і зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Вольгу Алешку”.

“Другое не менш важнае пытанне датычылася інфармацыі аб публікацыях даходаў кандыдатаў у дэпутаты, - працягвае Барыс Бухель, - Мінулы раз абласная выбарчая камісія прагаласавала за тое, каб не размяшчаць у СМІ гэтыя звесткі. Гэтым разам яна перагледзела сваё рашэнне і цяпер звесткі аб даходах кандыдатаў у дэпутаты будуць надрукаваны ў газеце “Магілёўскія ведамасці” у бліжэйшы час”.

Барыс Бухель адзначае нізкі ўзровень падрыхтоўкі членаў гарадской выбарчай камісіі, у тым ліку яе кіраўніка Аляксандра Залатухіна. “Члены камісіі дапусцілі элементарныя памылкі і праявілі сваю некампетэнтнасць, - адзначае назіральнік, - у той жа самы час нікога з дэмакратычных прадстаўнікоў яны ў свой склад не ўключылі, матывуючы гэта тым, што ў дэмакратаў адсутнічае вопыт працы ў скаладзе выбарчай камісіі”.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international