Крымінальная справа аб запалохваньні дырэктара Дому польскага Віктара Богдана перададзеная ў абласное УУС

2005 2005-12-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўны рэдактар газэты “Glos znad Niemna” у эміграцыі” Анджэй Пісальнік 7 сьнежня езьдзіў у Шчучын на вочную стаўку з дырэктарам мясцовага Дому польскага Віктарам Богданам, але яна не адбылася. Сьледчы патлумачыў, што справу ён перадаў у абласное Упраўленьне ўнутраных справаў і не пасьпеў папярэдзіць спадара Пісальніка, паведаміла радыё Свабода.

Анджэй Пісальнік і яшчэ тры ягоныя калегі па Саюзу палякаў — Юзаф Пажэцкі, Веслаў Кеўляк і Андрэй Пачобут зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе аб запалохваньні спадара Богдана, які напісаў на іх заяву ў пракуратуру. Усім чатыром у сувязі з гэтым забаронены выезд за мяжу. Сьледзтва цягнецца ўжо чацьверты месяц.

Шчучынскі сьледчы Андрэй Залога патлумачыў па тэлефоне, што справу аб запалохваньні Віктара Богдана ў яго запатрабавала абласное ўпраўленьне і яму невядома, якім будзе яе далейшы лёс. Анджэй Пісальнік таксама пакуль ня ведае чаму адбылася такая зьмена: “Магчыма, існуе жаданьне, каб не спыняць гэтую справу. Бо ўсё паказвала на тое, што яна будзе спынена. На апошніх вочных стаўках з Пажэцкім, Пачобутам і Кеўлякам Богдан ужо ня мог патлумачыць — у чым заключалася запалохваньне. Паводле нашых абаронцаў, гэта магло азначаць, што справа ідзе да прыпыненьня. Але тое, што яе перадалі цяпер у абласную міліцыю, можа азначаць, што існуюць прычыны, каб яе не спыняць”.

***

У крымінальнай справе сьцьвярджаецца, што чатыры актывісты СПБ (на чале з Анжалікай Борыс) з Горадні змушалі дырэктара шчучынскага Дому польскага Віктара Богдана (які ў канфлікце вакол Саюзу палякаў займаў праўладны бок), каб ён выдаў ім ключы ад Дому польскага і пакінуў сваю пасаду.

Справа распачата паводле артыкулу 185 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае максымальнае пакараньне — да двух гадоў абмежаваньня свабоды або гэтак званай “хіміі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international