Віцебск:Толькі ў 1/3 выбарчых акруг маецца альтэрнатыва

2010 2010-03-30T07:33:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як і на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 25 склікання, якія адбыліся ў пачатку 2007 года, у Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў балатуюцца выключна кіраўнікі дзяржпрадпрыемстваў горада і актывісты апазіцыйных партый. Толькі ў тых акругах, дзе кандыдатамі ў дэпутаты сталі дэмакратычныя актывісты, выбары будуць альтэрнатыўныя - з усіх 40 акруг толькі ў 12-ці па два і больш прэтэндэнтаў, што складае толькі адну траціну ад агульнай колькасці.

Ва ўсіх 40 акругах вылучпны 40 кіраўнікоў вышэйшага ўзроўню: палова з іх - гэта дырэктары і іх намеснікі, а таксама пяць галоўных дактароў гарадскіх медустаноў. Акрамя таго, у кандыдатах у дэпутаты лічацца прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай працы, камандзір вайсковай часткі і вайсковы камісар Віцебскага аб'яднанага гарадскога вайсковага камісарыята, начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада "Віцязь" і Віцебскага гарадскога аддзела надзвычайных сітуацый, некалькі чыноўнікаў выканаўчай улады і цяперашні старшыня Віцебскага гарсавета Мікалай Смунёў.

Толькі ў 14-акругах гарадскім кіраўнікам і начальнікам ёсць альтэрнатыва - прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый, такіх, як ствараемая партыя БХД, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” і Аб'яднаная грамадзянская партыя.

Традыцыйна, Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў мае "мужчынскі твар". У дзеючым гарадскім заканадаўчым сходзе працуюць менш за 20% жанчын. На цяперашніх выбарах жанчын, якія прэтэндуюць на дэпутацкі мандат -15 чалавек, што складае 37,5% ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў.

Сярод жанчын, якія жадаюць праявіць сябе на ніве мясцовай палітыкі, тры дырэктары віцебскіх школ, хатняя гаспадыня, гардэробніца абласной філармоніі, дзве часова беспрацоўныя, два лекары, пенсіянерка, выкладчыца, некалькі дырэктараў гарадскіх прадпрыемстваў.

Тры прэтэндэнткі маюць партыйную прыналежнасць - адна з іх старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі АГП Вольга Карач, дзве прадстаўляюць Беларускую партыю левых "Справядлівы свет".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international