Кандыдаты ад БХД не збіраюцца адмаўляцца ад удзелу ў выбарах

2010 2010-03-29T19:27:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску зарэгістраваны дзесяць з 19 кандыдатаў у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы ад ствараемай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", вылучаныя шляхам збору подпісаў. Нацыянальная рада БХД прыняла рашэнне пра далейшы актыўны ўдзел у выбарчай гонцы аж да моманту датэрміновага галасавання.

- Большасць кандыдатаў аптымістычна настроены на шырокамаштабную працу з выбаршчыкамі, і ніхто з іх не здыме сваю кандыдатуру, - адзначыў Віталь Рымашэўскі, сустаршыня БХД. - Ніякіх размоваў пра адмову ад выбараў на паседжанні рады не было. Мы ўжо пачалі актыўную працу з людзьмі і працягнем яе. У выпадку датэрміновага галасавання падчас гэтай выбарчай кампаніі БХД збярэцца яшчэ раз, каб абмеркаваць далейшыя планы.

БХД збіраецца апратэстоўваць некаторыя адмовы сябрам партыі ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, аднак надзеяў на змену рашэнняў не мае. Падчас агіткампаніі хрысціянскія дэмакраты збіраюцца данесці да выбаршчыкаў праўду пра фальсіфікацыі ўладаў падчас падрыхтоўкі да выбараў.

- БХД мае намер ажыццяўляць пільнае назіранне за ходам працэсу выбараў, -- дадаў Віталь Рымашэўскі. - Бо з боку камісій цяпер назіраюцца фальсіфікацыі, калі ў абласных камісіях подпісы за кандыдатаў прымаюцца, а ў гарадскіх - тыя ж самыя подпісы не праходзяць. Даходзіць нават да сцвярджэнняў, што нашы кандыдаты проста не прыносілі пэўных дакументаў, у той час як яны падаваліся ў камісіі своечасова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international