Ярмошына: партыйнасць не з'яўляецца знакам якасці

2010 2010-03-29T17:06:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-belta.jpg

Партыйнасць не з'яўляецца знакам якасці. Такі пункт гледжання выказала сёння ў час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, прыналежнасць да якой-небудзь партыі яшчэ не сведчыць аб тым, што гэты чалавек найбольш падрыхтаваны, найбольш дасведчаны і найбольш сумленны.

Што датычыцца працэдуры адбору кандыдатаў у выбарчыя камісіі, то выбар перш за ўсё рабіўся на карысць тых асоб, якія маюць вопыт арганізацыі і правядзення выбараў і валодаюць навыкамі работы ў калектыве, адзначыла Лідзія Ярмошына. Органы, якія ўтвараюць камісіі, разглядалі кандыдатуры са многіх бакоў.

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама звярнула ўвагу, што прычына многіх памылак, дапушчаных палітычнымі партыямі ў час рэгістрацыі, звязана з адсутнасцю вопыту. "Калі партыя доўга не ўдзельнічае ў выбарах, яе кадры дэградзіруюць. Наўмыснасці тут я не бачу", - падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international