Гомель: Кандыдата ў дэпутаты папярэдзілі аб непрацягненні працоўнага кантракта

2010 2010-03-29T16:47:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскага актывіста ствараемай Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кандыдата ў дэпутаты Гомельскага абласнога і гарадскога саветаў Аляксандра Шарыпава папярэдзілі аб непрацягненні з мая працоўнага кантракта. Кандыдат працуе вядучым інжынерам прыватнага прадпрыемства «Гомелькаапдругрэсурсы» - прадпрыемста знаходзіцца ў падпарадкаванні  «Гомельаблспажыўсаюза». Кантракт у актывіста заканчваецца 3 мая. З 29 сакавіка ён ідзе ў адпачынак, таму яго загадзя папярэдзілі аб непрацягненні працоўных адносінаў. Шарыпаву паведамілі, што рашэнне аб непрацягненні кантракта прымала вышэйстаячае кіраўніцтва — то бок «Гомельаблспажыўсаюз». 25 сакавіка актывіст атрымаў кандыдацкае пасведчанне, а назаўтра ён атрымаў папярэджанне аб непрацягненні працоўных адносінаў. Шарыпаў балатуецца па Гагарынскай выбарчай акрузе №17 у гарадскі савет і па Цэнтральнай выбарчай акрузе №35 — у абласны савет. Ён вылучаўся ў кандыдаты шляхам збору подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international