Дзве камісіі - два падыходы да галоснасці

2010 2010-03-29T16:43:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбарчы кодэкс па-рознаму разумеюць у акруговых камісіях. На паседжанне акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання па Талачынскай выбарчай акрузе № 24, на якім разглядалася пытанне пра рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты сябра Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Галіны Петрушэнкі, не дапусцілі нікога, уключаючы і прадстаўніка гэтай жа партыі, яе мужа Мікалая Петрушэнку. Такая вось галоснасць і адкрытасць выбарчага працэсу.

Зусім па-іншаму была арганізавана праца акруговай выбарчай камісіі па  Воласаўскай выбарчай акрузе  № 25, дзе кандыдатам у дэпутат балатуецца сам Мікалай Петрушэнка. Тут пра месца і час паседжання камісіі было абвешчана загадзя, сябры выбаркама дазволілі Галіне Петрушэнка не толькі прысутнічаць на працэдуры разгляду пытання, але і весці фотаздымкі ўсяго працэсу.

Як здагадваецца чытач, неба не павалілася на зямлю. Падмуркі дзяржавы не былі разбураны.

Дробязь, а прыемна, што ў сельскай глыбінцы разуменне дэмакратыі часам аказваецца глыбейшым, чым у райцэнтры.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international