Свіслач: ініцыятар усталявання помніка Сталіну не зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты

2010 2010-03-29T15:59:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы старшыня Свіслацкага райвыканкаму Анатоль Кузьма, які вядомы тым, што быў ініцыятарам усталявання ў Свіслачы помніка Сталіну, не зарэгістраваны кандыдатам у мясцовы савет дэпутатаў. Акруговая камісія прызнала частку сабраных подпісаў несапраўднымі.

Анатоль Кузьма спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у Гарадзенскі абласны савет па Свіслацкай выбарчай акрузе №50. Цікава, што па гэтай акрузе зарэгістраваны кандыдатамі ажно 3 прэтэндэнты, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю на Гарадзеншчыне ў гэтую выбарчую кампанію: прадстаўнік Партыі БСДГ Віктар Дзесяцік, прадстаўнік КПБ Аляксандр Філіновіч і Ільля Епіфанаў -- начальнік упраўлення аховы здароўя Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту. Назіральнікі мяркуюць, што выканаўчая ўлада робіць стаўку менавіта на прадстаўніка медыцынскай “вертыкалі”.

Што датычыць выбараў у Свіслацкі раённы савет, то на пераважнай большасці акругаў – 25 з 28 -- выбары будуць безальтэрнатыўнымі. Сярод вылучаных у дэпутаты скрозь прадстаўнікі кіроўнай наменклатуры – дырэктары і старшыні дзяржаўных прадпрыемстваў і установаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international