viasna on patreon

Шэсьць галадоўнікаў спынілі сваю акцыю салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам і накіравалі зварот да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі

2005 2005-12-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 сьнежня шасьцёра галадоўнікаў спынілі сваю акцыю салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам, якая цягнулася з 14 лістапада. Яны сабралі подпісы пад зваротам да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з просьбай зьмяніць меру стрыманьня Мікалаю Аўтуховічу, які знаходзіцца за кратамі.
У галадоўцы ўдзельнічалі беспрацоўны Уладзімір Асіпенка, сакратар фірмы “Ніка-транс” Людміла Парэмбская, прадпрымальнік Анатоль Дзешка і тры кіроўцы - Іван Янушкевіч, Міхаіл Семярыч і Дзьмітры Лянкевіч, якія працуюць на машынах прадпрымальніка Аўтуховіча. Уладзімір Асіпенка сказаў радыё Свабода, што адправіў заяву старшыні Ваўкавыскага райвыканкаму Савельеву і ў “Местную газету” — незалежны ваўкавыскі тыднёвік, дзе яна будзе апублікаваная, аб прычыне спыненьня галадоўкі. “Мы сабралі 377 подпісаў жыхароў гораду Ваўкавыску, якія падпісаліся пад зваротам да прэзыдэнта аб тым, каб Аўтуховічу была зьмененая мера стрыманьня. Зварот 5 сьнежня накіравалі ў адміністрацыю прэзыдэнта”.

У заяве былых галадоўнікаў напісана, што іхняя акцыя прайшла незаўважанай мясцовымі ўладамі і дактарамі: “За 20 дзён ніхто не пацікавіўся нашым здароўем, ня кажучы ўжо пра тое, каб зрабіць нейкія захады для выкананьня нашых патрабаваньняў. Мы зразумелі на прыкладзе Аўтуховіча, які галадае ў турме больш за 50 дзён, пра што ведае ўся краіна, што нашыя лёсы гэтым кіраўнікам абыякавыя”. Удзельнікі галадоўкі лічаць, што здароўе ім яшчэ спатрэбіцца, каб дапамагчы Мікалаю Аўтуховічу, які 52 дні таму абвясьціў галадоўку за кратамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства