Бабруйск: 87 кандыдатаў на 40 месцаў у гарадскі Савет

2010 2010-03-29T15:07:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па афіцыйнай  інфармацыі, якая прагучала на ўручэнні кандыдацкіх пасведчанняў, 21 кандыдат прайшоў шляхам збору подпісаў, 55 – ад працоўных калектываў, 11 – ад палітычных партыяў (сем ад КПБ і чатыры ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці): 33 жанчыны і 54 мужчыны.

Што тычыцца  прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, то кандыдацкія пасведчанні атрымалі 10 бабруйчанаў. Ад БСДП “Грамада” вылучаўся  і прайшоў адзін чалавек –  Андрэй Стаселовіч.  Атрымаў пасведчанне незалежны кандыдат журналіст Міхаіл Ларчанка. Ад “Свабоднага прафсаюза беларускага” прайшоў Міхаіл Кавалькоў.

Інфармацыя, пададзеная раней лідэрам баруйскай БХД  Таісіяй Кабанчук аб тым, што ніводзін іх сябра не атрымаў кандыдацкія  пасведчанні, аказалася недакладнай. Па гораду прайшлі Яўген Васьковіч, Нэлі Паборцава, Вячаслаў Свізуноў, Сяргей Буркін. За месца ў абласным Савеце пазмагаюцца Вячаслаў Шэлег і Аляксандра Сьянава. Аляксандр Леаненка стаў кандыдатам па Стасеўскай акрузе Кіраўскага раёна.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international