Магілёўшчына: Страты дэмакратаў каля 30%

2010 2010-03-29T14:56:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Магілёўскай вобласці зарэгістравалі 5 794 кандыдаты ў дэпутаты. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Магілёўскага аблвыканкама.

Першапачаткова свае кандыдатуры ў кандыдаты ў дэпутаты вылучала 5 858 чалавек. Не прайшло рэгістрацыю 64 чалавекі, з якіх 30 чалавек адклікалі свае дакументы, а 34 было адмоўлена ў рэгістрацыі па прычыне несапраўднасці звестак, якія былі пазначаны ў дэкларацыях, а таксама ў сувязі з выяўленнымі парушэннямі пры зборы подпісаў.

“Большасць прадстаўнікоў апазіцыі вылучала свае кандыдатуры шляхам збору подпісаў, - гаворыць  каардынатар па выбарчай кампаніі Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў Юрый Новікаў, - Сярод прычын, якія пазначаліся ў адмове рэгістраваць кандыдатаў у кандыдаты ў дэпутаты называліся наступныя: недзе ў падпісных лістах не хапала назвы горада, ці вуліцы, было знойдзена некалькі несапраўдных подпісаў, былі недакладна пазначаны прозвішчы падпісаўшыхся, не так, як яны напісаны ў пашпартах, дзесці прэтэндэнты ў дэпутаты з-за дрэннага апісання ў газетах збіралі подпісы на суседніх акругах і гэтыя подпісы не былі залічаны”.

Юры Новікаў адзначае, што да прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі было прадузятае стаўленне.

“Калі пры праверкі подпісаў за праўладных кандыдатаў камісіі заплюшчвалі вочы на ўсялякія дробязі, то дэмакратаў яны правяралі дасканала. Мы не маглі кантраляваць працэс, бо ў нас няма ніводнага свайго чалавека ў камісіях”, - адзначае Юры Новікаў, - з 60 чалавек, якія першапачаткова вылучалі свае кандыдатуры ў якасці прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты на дадзены момант зарэгістравана 43”.

Трэба адзначыць, што на Магілёўшчыне прадстаўнікі палітычных партый складаюць усяго 123 чалавекі. Найбольшае прадстаўніцтва ад іх прадстаўляюці прадстаўніккі Камуністычнай партыі Беларусі - 87 чалавек, 10 – БНФ, 10 – АГП, 4 - Беларуская партыя левых “СС”, 4 – БСДП (Грамада).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international