Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Першая праграма польскага тэлебачаньня пачала надаваць разам з галоўным выпускам навінаў беларускі пераклад гэтых навінаў, за якім можна сачыць праз тэлетэкст

07.12.2005.

Галоўны выпуск навінаў на першым канале польскага тэлебачаньня (TVP1) выходзіць у эфір штодзённа а 20:30 паводле менскага часу. Адначасова гэтыя ж навіны перадае таксама канал “Палёнія”, які разьлічаны перадусім на замежнага гледача. Цяпер на старонцы тэлетэксту № 755 ад 20:30 выпуск навінаў польскага тэлебачаньня можна глядзець з беларускімі субцітрамі, паведаміла радыё Свабода.

Прадстаўніца тэлебачаньня Катажына Твардоўска кажа, што рашэньне зрабіць беларускія субтытры было выкліканае жаданьнем даць беларусам магчымасьць знаёміцца зь незалежнай інфармацыяй: “Польскае тэлебачаньне вырашыла распачаць гэты праект, каб беларусы мелі доступ да аб’ектыўнай і незалежнай, на нашую думку інфармацыі, якую перадае першы канал у сваіх выпусках навінаў. Праект скіраваны перадусім да тых, хто карыстаецца беларускай мовай”.

Паводле спадарыні Твардоўскай, праект не разьлічаны на нейкі канкрэтны час, а будзе працягвацца, пакуль гэта будзе патрэбна: “Мы спадзяемся, што праект будзе ажыцьцяўляцца да часу, пакуль у Беларусі не зьявіцца дастатковая колькасьць незалежных мэдыяў. Мы, натуральна, хочам, каб гэта здарылася як мага хутчэй, і тады праект будзе завершаны”.

Між тым у Беларусі ўжо ёсьць першыя выпадкі, калі жыхарам заходняй часткі краіны адключаюць першы канал польскага тэлебачаньня. Аўтары праекту на польскім тэлебачаньні ведаюць пра гэта, але не зьбіраюцца зьвяртаць увагі і паддавацца, незалежна ад таго, што беларускія ўлады будуць рабіць.

Адметна, што беларускі тэлетэкст робіцца паводле правілаў клясычнага беларускага правапісу (“Тарашкевіца”) і бачны на тэлевізійных прыёмніках, якія маюць падтрымку для кірылічнага тэлетэксту.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования