Валерыя Шчукіна аштрафавалі больш як на мільён рублёў

2010 2010-03-29T08:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchukin.jpg
Валерый Шчукін

Валерый Шчукін

26 сакавіка Буда-Кашалёўскі раённы суд разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста і журналіста Валерыя Шчукіна, якога затрымалі напярэдадні з накладам газеты «Наш дом».

Суддзя Уладзімір Пракапенка пастанавіў пакараць сп. Шчукіна штрафам ў памеры 30 базавых велічынь за парушэнне ч. 2 арт. 22.9 КаАП (распаўсюд перыядычных друкаваных выданняў без выходных дадзеных).

Напярэдадні Валерый Шчукін з кіроўцам вёз на легкавым аўтамабілі з Віцебска ў Гомель 24 тысячы асобнікаў газеты «Наш дом». На шашы ў Буда-Кашалёўскім раёне, за 50 кіламетраў ад Гомеля, іх спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны абшукалі машыну і, убачыўшы газеты, прымусілі ехаць у РАУС у Буда-Кашалёва, дзе склалі пратакол.

Валерый Шчукін мае намер абскардзіць пастанову суда, паколькі не распаўсюджваў выдання, а толькі суправаджаў яго.

Газету «Наш дом» заснавала прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства «Витебский корунд». Міністэрства інфармацыі пакінула без разгляду пададзеныя на рэгістрацыю дакументы «Нашага дома», спаслаўшыся на тое, што ў іх «звесткі пра працу галоўнага рэдактара адлюстраваныя не поўнасцю».

Нагадаем, што 24 сакавіка міліцыя затрымала на мяжы з Расіяй машыну з 10 тысячамі асобнікаў яшчэ аднаго выдання, заснаванага «Витебским Корундом» — газеты «Витебский курьер». Яе вёз з Расіі дырэктар прадпрыемства Віктар Рамнёў. На В. Рамнёва таксама склалі пратакол па ч. 2 арт. 22. 9 КаАП, і ў той жа дзень суд Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці аштрафаваў яго на 35 базавых велічынь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international