Маладзечна: Савецкая ўлада ў асобна ўзятым рэгіёне Беларусі

2010 2010-03-29T09:45:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнік “Беларускага Хельсінкскага камітэта” ў Маладзечна і рэгіёне Эдвард Баланчук прысутнічаў 25 сакавіка а 16-00 у вялікай зале Маладзечанскага райвыканкама, дзе Маладзечанская раённая выбарчая  камісія рэгістравала кандыдатаў ў дэпутаты.  

Напрыканцы паседжання слова ўзяла начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Шафаловіч Таццяна Міхайлаўна. Яна нагадала толькі што зарэгістраваным кандыдатам, якую “цяжкую і адказную працу зрабіла савецкая ўлада” для таго, каб яны ўсе змаглі вылучыцца кандыдатамі ў дэпутаты, і запэўніла ўсіх прысутных, што “савецкая ўлада і на далей будзе рабіць ўсё, каб выбары прайшлі прыстойна”.

Спадарыня Шафаловіч, магчыма, агаварылася. Магчыма, яна мела на ўвазе мясцовыя ўлады, але яе выступ ўсё ж наводзіць на розныя думкі…

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international